Стихи и песни с именами

Марыся

Автор: (В.Мулявин - Я. Купала)
Исполнитель: Песняры

Свеце месяц, свецiть, як дзюрка ў сярмязе;
Паніч за мужычкай безустання лазе.
Дваццаць год Марысі, кроў іграе ў целе,
З панскім сынам ночкі каратае, дзеле.
"Марыся, Марыся! -- Гавора ёй маці: --
Кінь на паніча так Вачыма міргаці".

Яна як не чуе матчыных мараляў:
Спусці маці з вока, -- дзеўка й загуляла.
Пад лясок, за вёску, бы далей ад дому,
Ляціць на спатканне к панічу ўдалому.
"Марыся, Марыся! -- Гавора ёй маці: --
Кінь на паніча так Вачыма міргаці".

Панічу з паненкай, з багатай Амэляй,
Ужо рукі хусткай ксёндз вяжа ў касцеле.
Панічова ж любка, Марыся ўдалая,
На прылёты бусла слёзна паглядае.
Марыся, Марыся! Галоўкі не чухай, --
Не слухала маці, бабкі цяпер слухай.

Имена в этом стихотворении/песне: Мария

Все имена